«Гусьляр» Я. Купалы
«Гусьляр» Я. Купалы Рэцэнзія Аўтар: Альгерд Бульба 1910 год Крыніца: Наша Ніва, №43 |
Пецербург 1910 года, выданьне А. Грыневіча.
Ешчэ так недаўно здавалося, што ўсё у нас памерло, што німа у нашаго народа ні думак, ні песень, а калі спатыкаліся мы с чужымі і яны нас пыталі: „хто Вы? дзе у Вас слово друкаванае―мы, веручы ў творчасць, у жывую сілу народа, адказывалі: „Пачакайце! Усё сабіраецца, ўсё жыве у будучым“. ―Бо пеяла наша вёска песьні даўные, песьні слаўнай мінуўшчыны, толькі пеяла ў душы: голасу не было чутно далей, як у сваей „парафіі“, і―здавалося―„што прыход, то і поп“. ―Але чуткая душа нашых выбранцоў прыслухівалася да тэй нямой песьні, да таго гоману нашых лесоў і зямліцы-маці, дабірала сабе форму і вылілася у песьні―голасна! Песьні тые пачалі перэліваць на паперу―адны з меншым, другіе з большым талентам і пачуцьцем свайго роднаго; песьняры зрадніліся з духам, жаданьнямі і псыхікай нашаго народа―маўчліваго, перанёсшаго многа-многа гора. Да тых апошніх належыць Янка Купала.
Пануе у творах Янкі Купалы фантазія, адмыкае ў ім вялікае багацтво форм, напаўняе яго думы, і ліецца песьня гусьляра. Багацтво настраеньнёў прабіваецца ў кожным яго творы. У кароткім вершы маем колькі абразоў, гармонійна зліваючыхся ў адзін, каторы малюе пуцеводную думку. Ці кінецца Купала ў даўнейшы мыт, ці загляне ў даўны курган, што віднеецца на нашай бацькоўшчыне, ці ўдарыць у сумную заімглёную цяперышыну,―з усяго дабудзе тон родны, дабудзе той асобны беларускі матыв. Думае наш песьняр аб «ціхіх мальбішчах айчызны» і ім нясе «сваю ношу».―І верыць, што пакуль думка а праўдзе «ня ўздзене плесьні-сівізны», «моц сваю сьвету пакажэм» і шмат зробім, станем як поўнапраўны народ, аж «здзіўляцца старцы і дзеці, што значыць вельмі хацеці»! І «хаця Зніч праўды затух», «жальбоў слухае толькі шум баравы, на іх мукі глядзяць толькі зоры», ўсё-ж у песьні Купалы вырываецца вызоў: «Адгукніся, душа, на іх стогн векавы! Задрыжыце даліны і горы»!
Вельмі кахае песьняр нашы горы, даліны, рэчкі курганы: ў іх ён складае свае найвялікшые думкі, яны служаць яму тэмай творчасьці. Хоць і сумная наша цяперышчына, хоць народ наш ідзе абмацкам, ня знаючы хто ён і якое пекнае назначэньне яго ў паходзе чалавецтва,—Купала за наш народ каже:
«Шлях залаты працярэбім, |
Пазнаў жыцьцё наш песьняр і ведае, што што на сьвеце само не даецца, усяго трэба «вельмі хацеці» і нераз трэба крыжам сьлед значыць… Але ў жыцьці ёсьць песьня, ёсьць думка, ёсьць ідэя і вера, і яна стаіць на варце, яна нас вядзе да тых краёў, што ў сьне бачым, родніць нас, ускалыхівае пакрытае плесьню-сівізнай народнае сумленьне і творыць легенды, як „Песня казка“.
«Княжна чуе ўсе гэтые словы, |
У пекнай і індывідуальнай форме напісан верш Купалы «Замковая гара». Форма яго—кароткая, выразная, добра апрацаваная і ў цэласьці зліваецца ў тую думку, каторая нераз варушылася ў нашай галаве, калі мы бачылі гэту даўную славу нашых князёў-володароў; але гэту думку, так нам блізкую, толькі Купала патрапіў выліць у думку песьню.
Але не без радасці трэба прыкмеціць, што Купала ўсё развіваецца, што пазбываецца ўсіх чужых налётоў вырабляе беларускі мотыв, так адменны ад мотыву братніх народоў. Калі ў першым выданьні вершоў Купалы («Жалейка») спатыкаемо багато перэкладоў і думак чужых, выказаных толькі беларускім вершэм, то ў «Гусьляры» ўжо іх менш... Паводлуг маей думкі, вершы Купалы «Кат» (мотыў узяты з Сенкевіча), «Смутна, мне, Божэ» (Словацкі), «І вецер, і сокал і я» (Горкій)—гэтые вершы трацяць на сіле, бо, калі параўняць з орыгіналамі, то выйдуць бедна. У ўласных, самобытных творах Купала ня мае роўных сабе, але я ешчэ не збіраюся вельмі здольнаму нашаму песьняру ўжо сягоньня сыпаць кургана высокаго». Веру, што далейшай самабытнай творчай працай Янка Купала займе у нас адно с першых мейсц і заслужыць на добры спамін; любоў нашаго песьняра да роднай старонкі—гэто агонь жыцьця, пры каторым пачынае цьмы крылы папалаць і нас за народ жывы палічаць. З шчыраго сэрца скажу толькі адно «Працуй і сей, Я. Купала—будзе ўсход, узыйдуць зëрны, сеяные шчодрай і шчырай рукой!»
Ешчэ мушу звярнуць увагу на выдаўцу твораў Янкі Купалы, А. Грыневіча, каторы мае не малую заслугу для нашаго беднаго грамадзянства. Ведома, як трудна у нас выдаць кніжку: яна грошы каштуе, а нашы паэты не раз на боты ні маюць; вось, на паперцы ешчэ могуць напісаць, але, каб выдрукаваць іх творы, ужо грошы німа. Дзеля таго тые, што выдаюць сваім коштам кніжкі для нашаго народа, як А. Грыневіч, заслужываюць на шчырую падзяку.―Шмат маем чаго, што хацелі бы надрукаваць, каб больш людзей даведалося, але і грошы німа, і матэр'ял ляжыць, чэкае ён усё лепшых часоў, калі тые, што грошы маюць, поймуць што хто хочэ быць грамадзянінам свайго краю, той павінен памагаць, каб прасьвета узрастала і каб кніжка даходзіла да найшырэйшых масс народа.
У канцы адзначым, што кніжкі, выданые А. Грыневічэм, маюць просты, але вельмі прыгожы і сымпатычны выгляд. Хораша выдана «Адвечная Песьня» Купалы, а і на выданьне «Гусьляра, відаць, не шкадаваў энэргіі выдавець яго.
А. Бульба.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.