Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Ачысцілі месца, і затым увайшлі граф і барон, адзетыя па турэцкаму звычаю ў даўгія халаты з шоўкавай матэрыі, усеянай залатымі бліскаўкамі; на галовах у іх былі чалмы з малінавага аксаміту, перавітыя тоўстымі залатымі шнурамі; у кожнага за поясам вісела на шырокай залатой перавязі па турэцкай шаблі, што завецца палашом. За імі следавалі другі граф і другі барон у даўгіх кафтанах жоўтага атласу з папярэчнымі палосамі белага атласу; паводле рускага звычая, яны былі ў шэрых футравых шапках і ботах з даўгімі, загнутымі кверху наскамі; у кожнага была ў руках сякера. Далей следаваў лорд-адмірал і з ім пяцёра дваран у камзолах малінавага аксаміту, нізка выразаных на спіне і на грудзях; паверх камзолаў на іх былі кароткія плашчы малінавага атласу і на галовах шапачкі з фазанімі пер’ямі накшталт тых, якія носяць танцоры. Гэтыя былі ўбраны па прускаму звычаю. Затым увайшлі факельшчыкі, лікам да сотні, адзетыя ў чырвоны і зялёны атлас, твары іх былі чорныя, як у маўраў. Потым з’явіліся ў маскарадных касцюмах. Потым выступілі менестрэлі[1] ў дзівосных уборах і пачалі скакаць, а за імі лорды і лэдзі закружыліся ў такім шалёным танцы, што любата была глядзець».

Пакуль Том са свайго ўзвышша любаваўся гэтымі «шалёнымі» скокамі, заміраючы ад захаплення перад стракатым калейдаскопам кружачых фігур і асляпляльнай разнастайнасцю фарбаў, абадраны, але сапраўдны прынц Уэльскі ля варот ратушы голасна заяўляў свае правы, скардзіўся на свае крыўды, выкрываў самазванца і патрабаваў, каб яго ўпусцілі. Гэта забаўляла людзей надзвычайна; усе ціскаліся наперад і выцягвалі шыі, каб зірнуць на маленькага бунтара. Потым пачалі смяяцца і здзеквацца з яго наўмысля, дзеля пацехі, каб выклікаць у яго яшчэ большую злосць, якую яны лічылі забаўнай. Слёзы крыўды выступалі ў яго на вачах, але ён быў настойлівы і ўпарта спрачаўся з натоўпам. Здзекі сыпаліся на яго зноў і зноў, новыя насмешкі ўпікалі яго, і ён нарэшце ўскрыкнуў:

— Вы, зграя грубых сабак! Кажуць вам, я — прынц Уэльскі! І хоць я адзінокі і пакінуты блізкімі, і няма нікога, хто-б сказаў мне тут добрае слова ці захацеў памагчы мне ў бядзе, — усё-ж я не ўступлю сваіх правоў і буду стаяць на сваім.

— Прынц ты ці не прынц, усёроўна: ты храбры хлапец, і ад


  1. Менестрэлі — вандроўныя спевакі-музыканты і паэты.

61