Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтага часу не смей гаварыць, што ў цябе няма ніводнага друга! Вось я стану побач з табой і дакажу, што ты памыляешся. І клянуся табе, Майлс Гендон не самы горшы з тых, каго ты мог-бы знайсці сабе за друга, не змарыўшыся ад пошукаў. Дай

Незнаёмы раскідваў нападаўшых.

адпачыць свайму языку, дзіця маё, а я пагавару з гэтымі подлымі пацукамі на іх роднай мове.

Гаварыўшы чалавек быў высокі, зграбны, мускулісты. Яго камзол і штаны былі з дарагога матэрыялу, але гэты матэрыял выцвіў і працёрся да нітак, а залатыя галуны зрабіліся цьмянымі; брыжы на яго каўняры былі пакамечаны і прадраны; берагі яго капелюша былі апушчаны ўніз; пяро на яго капелюшы было зламанае, запырсканае гразёю і наогул мела вельмі гаротны выгляд; пры баку ў незнаёмага вісела даўгая шпага ў заіржавелых жалезных ножнах; па задзірыстым выглядзе адразу было відаць, што гэта хвацкі забіяка. Словы гэтага дзіўнага воіна былі сустрэты

62