Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выдае сябе за яго бацьку. Ці вернецца ён у Лондан, у сваё старое жыллё? Не! Таму што ён будзе баяцца, каб яго зноў не спаймалі. Што-ж ён будзе рабіць? Ва ўсім свеце ў яго ёсць адзін друг і абаронца, Майлс Гендон, і ён, натуральна, паспрабуе знайсці свайго друга, калі толькі для гэтага яму не трэба будзе вяртацца ў Лондан і рызыкаваць новымі небяспекамі. Ён пэўна пойдзе ў кірунку да Гендон-хола, бо ведае, што Майлс збіраўся ісці туды, у свой родны дом. Так, справа ясная, — трэба, не трацячы часу тут, у Саутворку, адпраўляцца праз Кент у Монкс-Голм, шукаючы па дарозе ў лясах і распытваючы прахожых аб хлопчыку».

Вернемся цяпер да згінуўшага маленькага караля.

Абадранец, які, па словах слугі, падышоў нібы тут-жа на мосце да караля і маладога чалавека, на самай справе не падыходзіў да іх, а следаваў услед за імі. У гутарку з імі ён не ўступаў. Левая рука яго была на перавязі, і на левае вока быў налеплены шырокі зялёны пластыр. Абадранец трохі кульгаў і апіраўся на тоўсты дубовы кій. Малады чалавек павёў караля ў абход праз Саутворк, паступова набліжаючыся да бальшака. Кароль пачынаў злаваць, казаў, што далей не пойдзе. Што не прыпадае яму хадзіць да Гендона, што Гендон павінен з’явіцца да яго. Ён не пацерпіць такой дзёрзкай абразы. Ён астанецца тут.

Малады чалавек сказаў:

— Ты хочаш астацца тут, калі твой прыяцель ляжыць ранены ў лесе? Добра, аставайся!..

Кароль адразу загаварыў інакш:

— Ранены? — усклікнуў ён. — Хто пасмеў яго раніць? Ну, ды не ў гэтым справа. Вядзі-ж мяне да яго! Хутчэй, хутчэй! Што ў цябе, свінцовыя гіры на нагах? Ранены? Ну і паплаціцца за гэта вінаваты, хай ён будзе хоць сынам герцага!

Да лесу было яшчэ досыць далёка, але яны хутка прайшлі гэтую адлегласць. Малады чалавек агледзеўся, знайшоў утыркнуты ў зямлю сук, да якога была прывязана нейкая анучка, і павёў караля ў лес; час ад часу ім трапляліся такія самыя суччы, якія, як відаць, служылі ўказальнымі знакамі. Нарэшце яны дайшлі да паляны, дзе стаяў абгарэлы дом. Побач з ім віднелася разбуранае гумно. Нідзе не было ніякіх адзнакаў жыцця. Навакол панавала поўная цішыня. Малады чалавек увайшоў у гумно, кароль бягом паследаваў за ім. І тут ні душы. Кароль здзіўлена, з падазрэннем зірнуў на маладога чалавека.

109