— Ат, нічога. Добра.
— Зараз-жа мая павінна падыйсьці, з тут і з каўбасамі ўправіцца.
— Якая тут упраўка.
— Чаго, пудоў каля сямі парсюк быў.
— Можа і быў, на хібу сала нішто.
— Хіба каб Мікалай падышоў на сьвяжыну, а то удвух піць... Каб яшчэ хто быў, было-б ямчэй.
— Падыдзе зараз.
Мацьвей адаткнуў бутэльку. Сабастыян яшчэ сказаў:
— А можа пачакаем Мікалая?
— Скваркі астынуць.
Раптам увайшоў Мікалай.
— Гэта гэтак позна малоціш?
— Не, у Алеся сядзеў.
— Садзіся з намі.
— Там Алесь на вуліцы.
— Заві сюды.
Мацьвей вышаў і паклікаў Алеся. Юрка падцягнуў пад стол доўгі столак. Селі ўсе. Чарка абышла ўсіх іх чатырох. Сабастыян гаварыў:
— Здаецца, ня вельмі і парасюк быў, а за дзень ледзьве ўправіліся.
Мікалай запытаў:
— А як дайшоў, скора?
— Адразу. Што там было калоць, я яго, муху, задушыў.
Выпілі яшчэ па чарцы.
— Што тут, я-ж кажу, было калоць.
— Чаму, усё-ж такі пудоў шэсьць быў.
— Пудоў сем быў.
— Ну от бачыш.
— Эт, што там. Бывала, я ў пісара калоў, дык па пудоў семнаццаць япрукі былі. Як зьвер, ліха