прычынамі, відаць, былі - абмяленьне лядавіковае даліны ад заносу яе асадамі і, з другога боку, - агульнае падняцьце паверхні зямлі пад ланцугом паўднёвых узгор'яў, сярод якіх ляжала ды з якімі разам мусіла падымацца і лядавіковая даліна, аб якой мова; цяпер сьляды гэтае даліны ня лёгка разшукаць. Апроч таго магчыма, што даліна Нёмна ў тым мейсцы, дзе ён праразае ўзгор'е, была пракапана самым лядавіком, альбо патокамі вады, якія цяклі падысподам лядавіка пад яго значным пикам. У кожным разе пад Горадняю Нёман досіць глыбака раскапуе навет старэйшыя геолёгічныя пласты (крэйдавае ды нумулітычнае эпохаў), якія выступаюць тут часамі на яго берагох у відзе прыкл. крэйдавых скалаў ніжэй Горадні і г. д.
Перасекшы Горадзенскае ўзгор'е Неман ізноў трапляе у лядавіковую даліну, якая гэтым разам ідзе ўжо ўпоперак яго кірунку. Па дне гэтае даліны цяпер плывуць з правага боку Нёмна - р. Марачанка, з левага - р. Чорная Ган жа, дый пpaкапаны Аўгустоўскі Канал, А ў лядавіковую эпоху па ёй сьцякала вада з Віленскага Ўзгор'я ў даліну Бабра і далей у Нарву і Буг. Пераплыўшы гэтую даліну кіруецца Нёман далей на поўнач, ў Літоўскую зямлю да Коўны, таксама пракопуючы сабе вузкую ды глыбокую даліну сярод старэйшых геолёгічных пластоў, а ад Коўны, прыняўшы там да сябе Вяльлю, плыве Нёман на захад, спакойна разьліўшыся па нізіне і ўпадае ўжо ў Усходняй Прусіі ў затоку Балтыцкага Мора Курыш - Гаф.
У ніжнім сваім цячэньні Неман дзеліцца на два вялікіх рукавы - Русі Гільгэ (Лялея). Недалёка ад вусьця Нёмна знаходзіцца над Курыш - Гафом порт Клайпэда, якога немцы называюць Мэмель (гэтак сама панямецку называецца і сам Нёман).
Агульная даўжыня Нёмна 821 вярста; з гэтага на Беларусь прыходзіцца каля палавіны, рэшта на Літву. Шырыня Нёмна ў нас даходзіць да 70. саж. улетку; у часы- ж разводзьдзяў Нёман мяйсцамі разьліваецца на 8 вёрст. Як ужо ўспаміналіся ад Сьвержаня Нёман робіцца судаходным. Ходзіць па ім некалькі відаў непаравых судзінаў (баркі, байдакі, галяры, стругі, віціны, з якіх найбольшыя, віціны, падыймаюць да 12.000 пудоў; будуюцца гэтыя судзіны ў вярхоўях Нёмна і Шчары. Параходы ў беларускай частцы Нёмна ходзяць толькі па некаторых кавалках ракі, бо па ўсім блізка цячэньні Нёмна ў Беларусі трапляецца шмат падводнага каменьня і мялізнаў, а галоўнае, што карыта Нёмна неагледжанае і непрачышчанае. Толькі ў Нямеччыне Нёман прачышчаны і абведзены грэблямі яшчэ ў ХVIII сталецьці. У даўнейшыя часы значэньне Нёмна, як вадзянога шляху і ў нас, відаць, ляпей разумелі. Аб гэтым сьведчыць факт: у палове XVI в. Адам Тарло сваім коштам прачышчаў карыта Нёмна, каб зрабіць яго больш прыдатным для судаходзтва. Грамадзянства, відаць, ацаніла гэтую ах вяру, бо навет шмат пазьней паэты ўкладалі вершы на чэсьць Тарла.
Цяпер па беларускай частцы Нёмна йдзець значны сплаў лесу з вярхоўяў ракі. Значнейшыя прыстані - Стоўбцы (адгэтуль найбольш адпраўлялася даўней