Старонка:Географія Беларусі.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тавараў), Масты, Горадня, Коўна. З прытокаў Нёмна адзначым: левыя Шчару, Зэльву i Чорную Ганжу i правыя - Бярэзань, Марачанку i Вяльлю.

Шчара (рыс. 27) мае досiць дзiўны кiрунак цячэньня. Пачынаецца яна на Наваградзкiм ўзгор'i з невялiчкага, на папавiну заросшага возера Каўдычаўскага i цячэ спачатку на паўдня. Перасекшы морэнную граду Наваградзкага ўзгор'я, што адыходзiць у Случчыну, Шчара трапляе ў паўночнае Папесьсе, Але пасьля заместа таго, каб плысьці да Прыпяцi, як можна было-б спадзявацца, завяртаецца назад i плыве на паўночны захад да Нёмна, яшчэ раз пераразаючы сваёю глыбокаю тут далiнаю Паўднёвы Ланцуг Узгор'яў. Берагi Шчары найбольш пяшчаныя i лясiстыя. Асаблiва каля Нёмна Шчара стварыла значныя пяшчаныя прасторы, на якiх разьляглася Лiпiчанская Пушча. Ў большай сваей часьцi Шчара судаходная. Агiнскiм Каналам яна зьвязана праз воз. Выганошчы з Ясельдаю.

Чорная Ганжа гэтак сама служыць для злучэньня Нёмна Аўгустоўскiм Каналам з сыстэмаю Вiслы. Ў сваiм верхнiм цячэньнi яна плыве па Сувальскiм узгор'i сярод лiчных вазёраў; цераз найбольшае з гэтых вазёраў, Вiгерскае, рака праходзiць, а крыху ніжэй

Рыс. 27. Р. Шчара пад Слонiмам.