Старонка:Географія Беларусі.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Плывучы па шырокай даліне, сярод падмочаных сенажацяў ды зялёных гаёў, абгінаець Нёман з поўначы Наваградзкае Ўзгор'е. Берагі яго тут няроўныя. На левым беразе, які досіць высака падыймаецца над далінаю ракі, ляжыць багатая, густа заселеная і блізка бязьлесная Наваградчына; на нізкім правым беразе, на пяскох і балотах раскінулася Налібоцкая Пушча, і абшырнымі балотнымі сенажацямі падыходзячая да самага Нёмна. Трэба лічыць, што і на мейсцы цяперашняе Налібоцкае Пушчы некалісь было няглыбокае лядавіковае возера, ў якім сабіраліся воды з лядавіка, што ляжаў на паўночных узгор'ях; цяпер на памятку аб гэным возеры засталіся вялізарныя прасторы пяскоў досіць значныя балоты ля Нёмна, ды некалькі вазёраў, з якіх найбольшае Кроман вызначаецца сваёю глыбінёю (каля 12 саж.)

Выпаўзаючы з Пушчы ўліваецца ў Нёман Бярэзань[1], якая блізка праз увесь час цячэ ў лядавіковай даліне; даліна гэтая з Бярэзані пераходзіць далей на паўночны ўсход аж да Вяльлі і гэтым даводзіць, што ў часы лядавіковыя верхняя Вяльля мела сток праз Бярэзань у Нёман. Бярэзань з сваймі прытокамі праразае ўва ўсіх кірунках Налібоцкую Пушчу, забіраючы ў сябе яе воды. Яд вусьця гэтае многаводнае ракі Нёман становіцца ўдвая шырэйшы (да 40 саж.) і ўжо мае выгляд сапраўды вялікае ракі, а досіць хуткі бег яго робіць тое, што праз некалькі дзесяткаў вёрст, аж да м. Дак удава, на рацэ няма мялізнаў, гэтак звычайных і вышэй і ніжэй гэнага кавалка ракі. Нейкі час яшчэ плыве Нёман на паўночны захад, а пасьля, дайшоўшы да канца Наваградзкага ўзгор'я, завяртаецца на паўднёвы захад і яшчэ з другога боку абыймае гэтае-ж узгор'е. Прыгожаю, глыбокаю і сьветлаю ракою плыве Нёман сярод дубовых Дакудаўскіх лясоў, а прыймаючы ў сябе ўсё новыя прытокі з правага боку, робіцца ўсё шырэйшым; ды, на жаль, пачынаюць ізнoў на ім спатыкацца мялізны, моцна перашкаджаючыя судаходзтву.

Яшчэ большым робіцца Неман пасьля ўпаду ў яго Шчары. Зьмяніўшы ізноў свой кірунак на паўночна - заходні, ды шырака разьліўшыся сярод пяшчаных берагоў лядавіковае даліны цячэ тут Нёман аж да самага Горадзенскага ўзгор'я, якое загароджуе яму дарогу. Тут сьляды лядавіковае даліны, па дне якое плыў Нёман аж ад Пясочнага, пачынаюць губляцца. Праразаючы Горадзенскае ўзгор'е Нёман на працягу дзесятку вёрст каля Горадні цячэ ў значна вузёйшай (каля 30 саж.) даліне з высокімі і вельмі стромкімі берагамі; на гэткіх берагох разбудавалася Горадня, - ў тым якраз мейсцы, дзе Нёман ізноў крута паварачуе, каб далей плысьці проста на поўнач. Выгляд даліны Нёмна пад Горадняю наводзіць на думку, што Нёман ужо ў пасьлялядаковыя часы сам прабіўся праз сьцяну Горадзенскага ўзгор'я, адсякаючы ад яго, праўда, досіць нязначную паўночную частку. А лядавіковая даліна, якою ён дагэтуль увесь час плыў, відаць, абмінала Горадзенскае ўзгор'е і кіравалася на паудня да Нарві, пад Белысток. Зьяўляецца дзеля таго саўсім зразумелае - запытаньне, якія-ж прычыны змусілі Нёман прабівацца праз узгор'е заместа таго, каб спакойна плысьці старым сьледам лядавіковае ракі? Галоўнымі

  1. Называюць яе яшчэ Бярэзінаю Заходняю, ці Нёманскаю.