Перайсці да зместу

Старонка:Востраў скарбаў.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ўсходняя з рачулак, упадаючых у бухту капітана Кіда, пачынаецца каля двухгаловага ўзгорка. Я павярнуў налева; да гэтага ўзгорка, мяркуючы перайсці рэчку ў самым вузкім месцы. Лес быў даволі рэдкі. Ідучы па касагору, я хутка абагнуў край узгорка і перайшоў рэчку ўброд.

Гэта было якраз тое месца, дзе я сустрэў Бена Гана. Я пачаў прабірацца асцярожней, пільна пазіраючы па баках. Зусім сцямнела. Прайшоўшы праз расколіну паміж двумя вяршынамі ўзгорка, я ўбачыў на небе хістаючыся водбліск вогнішча. Я рашыў, што, відаць, Бен Ган гатуе сабе на палаючым вогнішчы вячэру, і ў глыбіні душы здзівіўся яго неасцярожнасці. Калі гэты водбліск бачу я, яго можа ўбачыць і Сільвер з свайго лагера на балоце.

Ноч рабілася ўсё больш цямней. Я ледзь знаходзіў дарогу. Двухгаловы ўзгорак ззаду і вяршына Падзорнай Трубы справа былі мне адзінымі тычкамі, але абрысы іх усё больш расплываліся ў цемры. Цмяна мігацелі рэдкія зоркі. У цемры натыкаўся я на кусты і валіўся ў пясчаныя ямы.

Раптам крыху пасвятлела. Я глянуў уверх. Бледнае ззянне асвятліла вяршыну Падзорнай Трубы. Унізе, скрозь гушчар дрэў, я ўбачыў нешта вялікае, сярэбранае і ледзь дагадаўся, што гэта ўзышоў месяц.

Ісці было значна лягчэй, і я паскорыў крокі. Часам я нават бег — так нецярпелася мне хутчэй дабрацца да частакола. Але, увайшоўшы ў гай, які акружаў нашу крэпасць, я ўспомніў аб асцярожнасці і пайшоў больш павольна. Сумна скончыліся-б мае прыгоды, калі-б мяне памылкова палічылі за ворага, і застрэлілі свае сябры.

Месяц плыў усё вышэй і вышэй. Усе лясныя палянкі былі заліты яго святлом. Але проста перад сабой паміж дрэвамі я заўважыў нейкае ззянне, зусім непадобнае да месячнага. Яно было гарачэй, чырваней і часамі як быццам рабілася цямнейшым. Відаць, гэта было вогнішча, якое дымілася і пакрывалася попелам.

Што-ж там такое, чорт вазьмі?

Нарэшце я дабраўся да краю лесу. Заходні край частакола быў асветлены месяцам. Увесь астатні частакол і

163