Перайсці да зместу

Старонка:Апошні з магікан.pdf/422

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разведчык, удараючы па дулу стрэльбы пальцам, які столькі разоў спускаў фатальны курок. — Бачыце гарбуз, маёр, што вісіць вунь на тым дрэве; калі вы стралок, прыгодны для пагранічнай службы, то вы праб’еце яго.

Дункан глянуў на паказаны яму прадмет і падрыхтаваўся да новага іспыту. Гэта была невялічкая пасудзіна з гарбуза, якія заўсёды ўжываюцца індзейцамі. Ён звешваўся на скураным рамні з высахлай галінкі невялікай хвоі, на адлегласці сотні ярдаў ад тых, што спрачаюцца. Як было ўжо сказана, Дункан быў нядрэнным стралком, а цяпер ён вырашыў прыкласці ўсе старанні, каб паказаць сябе ў поўным бляску. Ён наўрад ці праявіў-бы больш увагі і дакладнасці пры прыцэле ў тым выпадку, калі-б ад выніку гэтага стрэлу залежала яго жыццё. Ён стрэліў, тры-чатыры індзейцы кінуліся да дрэва, на якім вісеў гарбуз, і з моцнымі крыкамі абвясцілі, што куля трапіла ў дрэва зусім блізка ад цэлі. Воіны віталі гэтую вестку воклічамі задавальнення і запытальна зірнулі на саперніка маладога афіцэра.

— Нядрэнна для каралеўскага гвардзейца! — сказаў Сакалінае Вока, смеючыся сваім бязгучным, задушэўным смехам. — Але калі-б мая стрэльба часта дазваляла сабе падобныя ўхіленні ад сапраўднай цэлі, то многа куніц, футра якіх пайшла на жаночыя муфты, гулялі-б яшчэ ў лясах; і не адзін люты мінг, які адправіўся за канчатковым разлікам на той свет, выкідваў-бы яшчэ і цяпер свае чартоўскія штукі. Спадзяюся, што ў

422