Старонка:Апошні з магікан.pdf/423

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жанчыны, якой належыць гэты гарбуз, ёсць яшчэ шмат такіх у запасе ў вігваме, бо гэты ўжо ніколі не здолее ўтрымаць вады.

Сакалінае Вока, гаворачы гэтыя словы, насыпаў пораху на паліцу і ўзвёў курок. Скончыўшы сваю прамову, ён адставіў нагу і пачаў павольна падымаць дула ад зямлі роўным, аднастайным рухам, які рабіўся па простай лініі. Калі дула аказалася на адным узроўні з вокам, яно спынілася на момант, і разведчык стаў нерухомы, нібы чалавек і стрэльба былі высечаны з каменя. І ў гэты момант змесціва стрэльбы вылілася ў яркім, бліскучым полымі. Маладыя індзейцы зноў кінуліся наперад, але па іх трывожных пошуках і расчараваных позірках ясна было відаць, што яны не знайшлі ніякіх слядоў кулі.

— Ідзі, — сказаў стары правадыр разведчыку тонам поўным агіднасці, — ты воўк у сабачай скуры. Я буду размаўляць з Доўгім Карабінам інгізаў.

— Ах! Калі-б у мяне была ў руках тая стрэльба, якая дала мне мянушку, я даў-бы слова прастрэліць рамень і скінуць гарбуз, не разбіваючы яго, — заўважыў зусім спакойна Сакалінае Вока. — Дурні, калі вы хочаце знайсці кулю ўмелага стралка тутэйшых лясоў, вы павінны шукаць яе ў самым прадмеце, а не вакол яго.

Індзейскія юнакі адразу зразумелі сэнс яго слоў — на гэты раз ён гаварыў на дэлаварскай мове, — знялі гарбуз з дрэва і высока паднялі яго ўверх з крыкамі захаплення, паказаўшы на-