Перайсці да зместу

Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

штосьці новае. Нячутна было ні выцця, ні плачу. У гуках, якія даляталі да яго вушэй, чулася насычанасць, і калі Белы Клык адрозніў раптам сярдзіты жаночы голас, ён зразумеў, што так злаваць можна толькі наеўшыся. У паветры пахла рыбай, — значыць, у пасёлку была ежа. Голад скончыўся. Ён смела вышаў з лесу і пабег у лагер, прама да вігвама Шэрага Бабра. Шэрага Бабра не было дома, але Клу-Куч сустрэла яго радаснымі крыкамі, дала свежай рыбы, і Белы Клык лёг і пачаў чакаць звароту Шэрага Бабра.