вадку астаўся толькі адзін ваўчок, але і яго дні былі лічаныя. Маладому жыццю цяжка ўцалець у такі голад.
Прыём, з якім Кіч сустрэла свайго дарослага сына, нельга было назваць цёплым. Але Белы Клык не звярнуў на гэта ўвагі. Ён ужо не меў патрэбы у матцы, і, спакойна павярнуўшыся да яе спіной, пабег па ручаю. Накіраваўшыся далей удоўж левага рукава, Белы Клык знайшоў логава рысі, з якой некалі ён біўся разам з маткай. Тут, у пакінутай ёю нары, ён лёг і адпачываў увесь дзень.
Раннім летам, калі голад ужо падыходзіў К канцу, Белы Клык сустрэў Ліп-Ліпа, які, таксама як і ён, уцёк у лес і там гібеў. Белы Клык сустрэў яго зусім нечакана. Агінаючы з процілеглых бакоў круты бераг, яны адначасова выбеглі з-за высокай скалы і сустрэліся нос к носу. Абодва спыніліся, спалоханыя такой сустрэчай, і ўтаропілі вочы адзін у аднаго.
Белы Клык быў у вельмі добрым настроі. Увесь гэты тыдзень ён вельмі ўдачна паляваў і наядаўся ўволю, а апошняй сваёй здабычай наеўся даадвалу. Але варта было яму толькі ўбачыць Ліп-Ліпа, як шэрсць у яго на спіне стала дыбам. Ён натапырыўся зусім мімавольна, гэтае знадворнае выяўленне хваляваўшых яго пачуццяў У мінулым спадарожнічала кожнай сустрэчы з забіякам Ліп-Ліпам. Таксама як і раней, убачыўшы свайго ворага, ён натапырыўся і зарыкаў на яго паміма сваёй волі. Белы Клык не стаў траціць часу. Усё было разлічана ў адзін момант. Ліп-Ліп адступіў быў назад, але Белы Клык накінуўся на яго, зваліў яго з ног, перакуліў і ўеўся зубамі ў яго худую шыю. Ліп-Ліп біўся ў прадсмяротных сударгах, а Белы Клык пахаджваў вакол яго, гатовы ў любую хвіліну кінуцца на ворага. Затым ён зноў пусціўся ў дарогу і знік за крутым паваротам берага.
Неўзабаве пасля гэтага Белы Клык выбег на ўскрай лесу і па вузкай прагаліне апусціўся да ракі Макензі. Ён забягаў у гэтыя месцы і раней, але тады на гэтым беразе было пуста, а зараз там быў відаць пасёлак, Белы Клык спыніўся і, не выходзячы з-за заслоны дрэў, пачаў азірацца. Гукі і пахі здаваліся яму знаёмымі. Гэта быў стары пасёлак, які перабраўся на другое месца. Але ў самым пасёлку, у яго гуках і пахах было