Перайсці да зместу

Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ

Раздзел першы

ВОРАГ

Калі ў натуры Белага Клыка была закладзена хоць якая-небудзь магчымасць збліжэння з прадстаўнікамі яго пароды, то магчымасць гэтая беззваротна загінула пасля таго, як ён зрабіўся важаком запрэжкі. Сабакі зненавідзелі яго, зненавідзелі за тое, што Міт-Са падкідаў яму лішні ка алак мяса; зненавідзелі за ўсе тыя сапраўдныя і ўяўляемыя перавагі, якімі ён карыстаўся; зненавідзелі за тое, што ён заўсёды бег у галаве запрэжкі, даводзячы іх да шаленства адным выглядам свайго пушыстага хваста і быстра мільгаючых ног.

І Белы Клык перапоўніўся да сабак такой-жа самай вострай нянавісцю. Роля важака запрэжкі не прыносіла яму ніякай прыемнасці. Ён насілу мірыўся з тым, што прыходзіцца бегчы наперадзе заліваючыся брэхам сабак, якія на працягу трох год знаходзіліся пад яго уладай. Трэба было цярпець усё гэта або гінуць, а жыццю, якое білася ў ім крыніцай, гінуць не хацелася. Як толькі Міт-Са рушыў з месца, уся запрэжка з раз'юшаным брехам кідалася ў пагоню за Белым Клыкам. Абараняцца ён не мог. Варта было яму павярнуцца да сабак, як Міт-Са сцябаў яго па мордзе пугай. Беламу Клыку не аставалася нічога іншага, як уцякаць. Адбіваць напад усёй выючай зграі хвастом і заднімі нагамі ён не мог. Такой зброяй нельга абараняцца супроць мноства бязлітасных клыкоў. І Белы Клык нёсся ўперад,