Перайсці да зместу

Vita (1926)/Мэлёдыі/О, жоўталісьце мой асеньні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У сэрцы холад, гнеў О, жоўталісьце мой асеньні
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Вечар асеньні, вечар маўклівы
Іншыя публікацыі гэтага твора: О, жоўталісьце мой асеньні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




О, ЖОЎТАЛІСЬЦЕ МОЙ АСЕНЬНІ

О, жоўталісьце мой асеньні,
прышоў расцалаваць твой шум!
Не палажу я голаў ды на сене,
пакуль ня выпяю табой душу.

Ня ведаю, чаму люблю так восень?
Не ў ідэолёгіі-ж тут рэч.
О, песьня, песьня звонкіх сосен,
плыві да сонца насустрэч!

Яно ня ўцерпіць — прасьлязіцца
і сьлёзы закрышталяць ў красе.
Люблю шушуканьне я лісьцяў,
люблю іх псальмы нарасьпеў.

Люблю я пералівы іхніх тонаў, —
ня вытканы йшчэ дэсань паясоў.
Маё сэрца ня было ў прытоне, —
аддаю сягоньня ім усё.