Vita (1926)/Мэлёдыі/Вечар асеньні, вечар маўклівы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
О, жоўталісьце мой асеньні Вечар асеньні, вечар маўклівы
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Зоры мітусяцца, сьвецяць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар асеньні, вечар маўклівы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧАР АСЕНЬНІ, ВЕЧАР МАЎКЛІВЫ

Вечар асеньні, вечар маўклівы
песьціць, цалуе, песьціць каліны.

Песьня зблудзіла, песьня у гаі, —
зоры-ж у высі, зоры мігаюць.

Срэбрам на лісьце, срэбрам на стромы, —
ўсюды сугучнасьць, ўсюды так стройна.

Струны у сэрцы, струны-браціхі
Звоняць умітусь, звоняць ня ціхнуць.

Як-жа мне з імі, як-жа, каліны,
ў вечар асеньні, вечар маўклівы?

Церні ня зьвялі, церні замоклі, —
бачыў я сёньня, бачыў праз вокны.

З іхніх калючак, з іхніх бальзамаў
вяжуць вянок мне, вяжуць, я знаю.