Перайсці да зместу

Vita (1926)/Мэлёдыі/Ночка моўчкі крочыць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Непагодай Ночка моўчкі крочыць
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Дух мой узьвіўся высока
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ночка моўчкі крочыць.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОЧКА МОЎЧКІ КРОЧЫЦЬ

Апрануўшы дзень сутоньнем,
ночка моўчкі крочыць.
Ціха — толькі лес спрасоньня
песьціць зоры-вочы.

Толькі неба сінім сітам
— змрокі падсявае.
Ў сэрцы радасьць туга зьвіта, —
не пяе з аўсамі.

1923 г.