Перайсці да зместу

Vita (1926)/Жыцьцё/Стаяў ён нагім на дарозе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Не хацеў ахаладжаць ён сэрца Стаяў ён нагім на дарозе
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
За сталецьцем у сталецьце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Стаяў ён нагім на дарозе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАЯЎ ЁН НАГІМ НА ДАРОЗЕ

Стаяў ён нагім на дарозе
і зоры ў роспач акунаў.
Яго прагналі з-пад вакна, —
стаяў ён нагім на дарозе.

Прабегла сьцежкаю куна, —
сьляды застылі ў вербалозах…
Стаяў ён нагім на дарозе
і зоры ў роспач акунаў.