Vita (1926)/Жыцьцё/За сталецьцем у сталецьце

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Стаяў ён нагім на дарозе За сталецьцем у сталецьце
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Бягучы ў крыніцу па ваду
Іншыя публікацыі гэтага твора: За сталецьцем у сталецьце…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗА СТАЛЕЦЬЦЕМ У СТАЛЕЦЬЦЕ

Ідзем мы за сталецьцем у сталецьце, —
адзін закон зьмяняецца другім.
За намі замыкаюцца кругі, —
ідзем мы за сталецьцем у сталецьце.

Хай сьцелюцца пад зорамі лугі,
хай песьня асыпаецца у леце.
Ідзем мы за сталецьцем у сталецьце, —
адзін закон зьмяняецца другім.