Effet de nuit

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Effet de nuit
Аўтар: Поль Вэрлен
1911—1912
Пераклад: Максім Багдановіч

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





 * * *

Ноч. Дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжа
Гатычны горад іх. Стаяць скразныя вежы
І дахі гострыя, знікаючы ў далі.
Пляц. Слупы шыбеніц трымаюць ля зямлі
Гурт мерцвякоў. Вятры вясёла іх гайдаюць.
Як у танку. Крукі ўжо хціва раздзіраюць
Цела ім. Ногі іх — здабыча для ваўкоў.
Кусты цярноўніка ды некалькі дубкоў
Ўздымаюць там і сям іссохшыя галіны
К лясам, чарнеюшчым у глубіне карціны.
І арыштантаў трох, ссінеўшых і басых,
З бакоў вядзе чарга здаровых вартавых,
Трымаючы мячы, бліскучыя, прамыя,
І проці іх з нябёс б’юць стрэлы дажджавыя.

<1911—1912>