Перайсці да зместу

10-летні юбілей літоўскага друку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
10-летні юбілей літоўскага друку
Навукова-папулярны артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1914 год
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 17, 1 мая 1914 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




10-летні юбілей літоўскага друку.


Сёлета ўся Літва сьвяткуе 10-летнюю гадаўшчыну легалізаціі літоўскаго друку у Расеі. Друкаваць па літоўску кніжкі было забаронена у 1865 гаду і ад гэтаго часу да 24 красавіка 1904 году У Расеі не было надрукавана ніводнай кніжкі па літоўску лацінскімі літэрамі.

Лацінскіе літэры адыгралі відную ролю у разбуджэньні літоўскай національнай сьвядомасці. Як вядома, Літвіны прынялі хрысціянства праз Польшчу, а разам с хрысціянствам, заходняго рымскаго звычаю,—праз тую-ж Польшчу,—прынялі і лацінскіе літэры у набожных і касцельных кніжках. Да 1865 году у літоўскай мове не было блізка ніякіх кніжэк сьвецкаго зместу:—былі толькі кніжкі духоўные, друкаваные па літоўску лацінскімі, а раней—так як і у палякоў,—готыцкімі літэрамі. У 1865 гаду, пасьля польскаго паўстаньня, атпушчэно было с казны, дзеля абрусеньне літвіноў, 200,000 р. на друкаваньне літоўскіх кніжэк рускімі літарамі. З гэтаго капіталу выдана было усяго толькі 40,000 р. на друкаваньне катэхізмоў і малітвеннікоў літоўскіх рускімі літэрамі, а рэшта капітаду, асталося ня выкарыстаным. Малітвеннікі, катэхізмы раздаваліся дарма дзецям па школах і ўсім, хто хацеў,—але забарона выклікала у літоўскім народзе національную сьвядомасць і ён пачаў сам, як умеў бараніцца. Раздаваные дарма «новые» літоўскіе кніжкі селяне палілі і дзецям забаранялі прынасіць іх дамоў. Старые літоўскіе кнігі, друкавяные лацінскімі літэрамі, хаваліся па хатах, як скарб, бо паліція адбірала іх,—і праз гэта набіралі яны цаны у вачах літоўскаго селяніна і было што раз болей людзей, каторые хацелі мець забароненые «свае літоўскіе малітвеннікі». За колькі гадоў пасьля забароны у тэй часьці Літвы, што пад Прусіей, у гор. Тыльжы, пачалі друкаваць літоўскіе малітвеннікі і іншые кніжкі для расайскай Літвы.

Друкарскіе машыны выкідалі дзесяткі тысяч літоўскіх кніжэк у Прусіі і кніжкі гэтые, контрабандай, расходзіліся па ўсей расейскай Літве. Каля 1900 году не было хаты у Літве, дзе не было-бы літоўскаго забароненаго малітвенніка. Бывалі здарэньня, што паліція перэнімала на дарозі у касьцёл людзей, перэтрасала іх і атбірала «нелегальные малітвенвікі», бывала, што і абступала касьцёл і на сьвентары адбірала. У канцы стала ясна і правіцельству, што забароны тут не памогуць, бо заграніцай с кожным годам множыліся друкі і часопісі, і расходзіліся шырока па ўсей Літве. І вось за год перэд абвешчэньнем маніфэсту аб свабодах, была знята забарона з літоўскіх друкоў. Літвінам было пазволена друкаваць, якімі самі яны захочуць літэрамі

Такім парадкам сёлетняя гадаўшчына дазволу на лацінскіе літэры у літоўскіх друках, яўляецца разам і 50 летняй гадаўшчынай змаганьня за гэты друк і за адраджэньня Літвы.

За апошніх дзесяць гадоў літвіны у Расеі здалелі выдаць каля 5 мільёноў экзэмпляроў кніжэк і сарганізаваць больш 25 газэт. Апрача гэтаго забарона літоўскаго друку прымусіла літвіноў вучыцца граматы пакрыёму, па хатах і цяпер па граматнасьці ковенская губэрня займае першае мейсцо ў Расеі.

Сёдетяяя 10-ці летняя гадаўшчына, гэта вялікае сьвята літоўскаго народу, агляд пройдзенага, і гэты агляд запраўды можэ вяселіць душу кожнаго чэлавека, а пагатоў таго, людзей, каторые самі па цагліне кідалі на гэты гмах. І гмах зарысаваўся вялікі, стройны і дадае веры ды сілы працаваць далей.

Мы, беларусы, ад усей душы, у 10-летнюю гадаўшчыну літоўскаго друку віншуем нашых суседзёў, жычучы ім і далей развівацца і будаваць будучыну сваей бацькоўшчыны Літвы. Хай развіваецца і красуе Літоўскі народ, яго літаратура і штукарство.

Власт.