Янку Купалу (Гартны)
Выгляд
Янку Купалу (эпіграма) эпіграма Аўтар: Цішка Гартны |
Крыніца:http://tsikhan.livejournal.com/81203.html (ЛіМ. - 1932. - № 15 ад 5 жніўня. - С.4) |
Ў шкапу за шклом "Жалейка" з "Шляхам",
А побач змораны "Гусьляр"...
На іх глядзіць з-пад акуляр
Поэта сумны з нейкім жахам.
Прайшло-мінула колькі год -
Здалёк напеўныя руляды...
Ён твор зьмяніў на пераклады,
А Юрку нават на факстрот.
І толькі прыйдзе тое лета,
Як думкі шмыгаюць у сад.
Там лера дбайнага поэты
Бранчыць рыдлёўкай каля град.