Перайсці да зместу

Як усьцерагчыся ад сыфілісу (1925)/Як выглядае мікроб сыфілісу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ці можна простым вокам убачыць заразу Як выглядае мікроб сыфілісу
Мэдыцынская праца
Аўтар: Іван Цвікевіч
1925 год
Як перадаецца зараза сыфілісу ад хворага здароваму

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4. Як выглядае мікроб сыфілісу.

Калі ўзяць кроплю гною з сыфілітычнай балячкі альбо кроплю крыві сыфілітыка і паглядзець праз мікроскоп, то мы ўбачым тоненькіх, беленькіх пакручастых чарвячкоў, падобных да трыбушоньніка. Гэтыя беленькія чарвячкі і ёсьць мікробы сыфілісу (мал. № 8).

Мал. № 8. Мікробы сыфілісу.

Пільна ўглядаючыся праз мікроскоп, мы прыкмецім, як гэтыя чарвячкі рухаюцца падобна да маленькіх вужак, выгінаючы сваё цельца ва ўсе бакі. Мікробы сыфілісу з выгляду падобны да мікробаў зваротнага тыфусу (параўнай мал. № 3 і мал. № 8).