Як тастаменту новага Бог…
Выгляд
Як тастаменту новага Бог… Верш Аўтар: Уладзімір Жылка |
Крыніца: http://old.knihi.com/bk/zylka/zylka1.html |
* * *
Як тастаменту новага Бог,
Сваёй смерцю ён смерць перамог.
Варажы, варажы, варажы,
Раскрыжуй на ружовым крыжы,
На ружовым крыжы сярод рож,
Варажбою мой боль упрыгож.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Як праб’е немінучая чвэрць,
Ах, якая прыгожая смерць.
(?)