Як не выйдуць чарнасотнікі…
Выгляд
Як не выйдуць чарнасотнікі… Верш Аўтар: Янка Купала 1908 |
Наша Нива, 1908, №18 |
Як ня выўдуць чорнасотники,
На благое ўсё ахвотники,
Дый на ўсю моц закрычаць:
«Думу трэба разагнаць!»
Ох, видаци, вельми хочацца
Пурышкевичам, Дубровинцам
Ковы новыя каваць,
Изноў турмы напаўняць...
Але выйшаў им ды з памяци
Акцябра дзянёк семнаццаты:
Той вялики манифэст, —
Ды што ў турмах нима мест!
Эй гуляйце, чорнасотники,
На благое ўсё ахвотники:
Ня век сеяци вам цьму,
Весна змениць нам зиму!