Для дзяцей (Талстой, 1928)/Расказы з зоолёгіі/Як ваўкі вучаць свае дзеці
← Сава і заяц | Як ваўкі вучаць свае дзеці Апавяданьне Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Как волки учат своих детей Пераклад: Макар Краўцоў |
Зайцы → |
Іншыя пераклады гэтага твора: Як ваўкі вучаць сваіх дзяцей (Талстой). |
ЯК ВАЎКІ ВУЧАЦЬ СВАЕ ДЗЕЦІ
Я йшоў па дарозе і ззаду ў сябе пачуў крык. Крычаў хлопчык-пастух. Ён бег полем і на кагосьці паказваў.
Я паглядзеў і ўбачыў — па полі бягуць два ваўкі: адзін стары, другі малады. Малады нёс на хрыбце зарэзанае ягнятка, а зубамі трымаў яго за нагу. Стары воўк бег ззаду.
Калі я ўбачыў ваўкоў, я разам з пастухом пабег за імі, і мы пачалі крычаць. На наш крык прыбеглі мужыкі з сабакамі.
Як толькі стары воўк убачыў сабакі і народ, ён падбег да маладога, выхапіў у яго ягнятка, перакінуў сабе на хрыбёт, і абодва ваўкі пабеглі хутчэй і згінулі з вачэй.
Тады хлопчык пачаў расказваць, як было; з даліны выскачыў вялікі воўк, схапіў ягнятка, загрыз яго і панёс.
Насустрэчу выбегла ваўчанё і кінулася да ягняці. Стары аддаў нясьці ягня маладому ваўку, з сам вольны пабег каля яго.
Толькі калі прыйшла бяда, тады стары пакінуў вучэньне і сам узяў ягня.