Перайсці да зместу

Для дзяцей (Талстой, 1928)/Расказы з зоолёгіі/Сава і заяц

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сонца — цяплыня Сава і заяц
Апавяданьне
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Сова и заяц
Пераклад: Макар Краўцоў
Як ваўкі вучаць свае дзеці

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАСКАЗЫ З ЗООЛЁГІІ

САВА і ЗАЯЦ

Зьмяркала. Пачалі совы лятаць у лесе па даліне выглядаць здабычу.

Выскачыў на палянку вялікі русак, пачаў ахарошвацца. Старая сава паглядзела на русака і села на сук; а маладая сава кажа: „Што-ж ты зайца ня ловіш?“ Старая кажа: „Не па сіле, — вялікі русак: ты ў яго ўчэпішся, а ён цябе ўвалачэ ў гушчар.“ А маладая сава кажа: „а я аднэю лапаю ўчаплюся, а другою хутчэй за дзерава прытрымаюся.“

І пусьцілася маладая сава за зайцам, учапілася яму лапаю ў хрыбёт так, што ўсе пазуры ўлезьлі, а другую лапу нарыхтавала за дзерава ўчапіцца. Як павалок заяц саву, яна ўчапілася другою лапаю за дзерава і думала: „не ўцячэ.“ Заяц рвануўся і разадраў саву. Адна лапа засталася на дзераве, другая на хрыбце ў зайца. На другі год паляўнічы забіў гэтага зайца і зьдзівіўся, што ў яго на хрыбце былі заросшы совіныя пазуры.