Чаму-ж гэта млосна, галава зьвісае
Нідзе няма рады душу адрадзіць?..
Сэрцо боль пякучы ўсё грызе, кусае
Аднімае ногі—не дае хадзіць.
Дык яшчэ-ж істарасьць ад мяне далёка
Яе ня відно мне нават праз сон,
Але-ж, гэтак сама: скуль прыдзе палёгка
Ніяк не згану я, Божа. сколькі дзён!
Ніяк не прачнуся ад нуды-нядолі,
Ад цяжкіх. свабодных думкаў маладых,
Бо хачу я шчасьця — ўсім жадаю волі,
Неба яснай цішы, зоркаў залатых.
Чаму-ж я так хворы, чаму я няшчасны!
Нашто такі гоман ў маёй галаве
Ды ў вачох так мутна, погляд мой няясны…
Бо ў тумане жыцьце ўсё мае плыве.
Праз яго, як сьцены, ня відаць нічога.
Гянеш навакола—аж бярэ жуда,
Застываюць жылы, нібы ў няжывога
Ужо і жыць, здаецца, згінула наўда.
Дзе-ж тая дарога да жывой крыніцы,
Каб зьлячыь нядолю кропляю вады?
Дзе спакой чароўны—ясната зарніцы
Ды хоць званьне волі, хоць яе сьляды?
Ціха папялее полымя свабоды,
Вецер разьмятае дробные вугле,
Пакруціўся й попел з віхрам непагоды
Па багне-балоце, па сырой ральле…
Чаму-ж гэта ветру сонцо ня стрымае
Дый ня спыняць віхру хвоі курганоў?
Чаму-ж гэта млосна, галава зьвісае,
Рукі — ногі млеюць, як ад кайданоў?
|