Перайсці да зместу

Шыпшына (1927)/III/Вочы сінія

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ня думаў ніколі Вочы сінія
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Ах, не!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вочы сінія.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОЧЫ СІНІЯ

Васільковыя, сінія вочы,
не спазнаць таямніц вашых дум!
Маладую сасну ветры точаць,
малады засыхае дуб.

Дык таму, мусіць, сэрца зьнямела, —
зірк вачэй для мяне—прадоньне.
Стрэў на пожні яе з тварам белым,
стрэў і сьціснуў далонямі скроні.

З тых часоў у маіх вандраваньнях
сэрца сочыць блакіты вачэй,
ад таго і у слоў барваваньні
сіні колер заўсёды званчэй.

Я ня першы ў гады маладыя,
калі сэрца крыніцай плюскоча,
засьпяваў пра блакітныя тыя,
задуменныя, ціхія вочы.

Не шкадую былога маленства:
адцьвітуць усё роўна сады.
Ці на сьцежках, ці на гасьцінцах —
толькі раз чалавек малады.

23-XII—25 г.
Менск