Перайсці да зместу

Шыпшына (1927)/I/Як раней

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Дагарыць мая ціхая радасьць Як раней
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
І калі прыпаду
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як раней.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯК РАНЕЙ

Як раней, я ціхі і просты,
толькі іншае сэрцам пасяг:
залатую над клёнамі россып
Беларусі зьбіраю ў пасаг.

Прыбярэцца тады Яна ў строі,
упляце шаўкавіцу ў касу,
выйдзе, стане на ўзгорачку стройна, —
залюбуюцца ўсе на красу.

Залюбуюцца людзі на поступ —
гэта сёньня я сэрцам пасяг —
і таму залацістую россып
Беларусі зьбіраю ў пасаг.

10-VII—26 г.
Вуса