Перайсці да зместу

Штурм (1930)/Вершы/Масква — сэрца сьвету

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Масква — сэрца сьвету
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Друкарня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Масква — сэрца сьвету.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАСКВА — СЭРЦА СЬВЕТУ

Ты, баярская,
ў салопы захіналася,
І за гэта — у крыві і п‘яна,
Радзіла апрычніну удалую
Па пачыну Грознага Івана.

Для цябе, здаецца,
ўсё ня нова,
Быццам і цікавага няма…
„Эўрапеец“-цар стральцом галовы
На Чырвонай плошчы тут здымаў

І французаў
Стомленых, галодных,
Прывадзіў к табе Наполеон…
На тваіх вачох, скажы-тка, родная,
Колькі цел няведамых лягло?…

Барыкады
З цел, жаданьняў і падумак
Можна скласьці у табе адной…
У цябе-ж часіна цемры, глуму
Сьветлаю заменена вясной!..
Але нам,
будуючым, вясеньнім,
Ты, Масква — машынны-трубны сад!
У табе-ж, калісь, вялікі Ленін
Аддаваў сусьвету свой загад.

І вось тым
ты значна для плянэты,
Што ў табе — паўстаньняў моцных зерне,
Што злучаюць ніткі Комінтэрна
Ўсіх, хто воляй к барацьбе сагрэты.

І калі з Крамлёўскай
б‘е гадзіньнік
І гудзяць антэны у прасторах, —
О, Масква — маяк ты наш адзіны
Сярод хваляў пеністага мора!..