Што птушкі казалі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Што птушкі казалі
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


Ноч не спаўшы за гулянкай
На вяселлі, сваты —
Піліп Окунь з Бычком Янкай
Валаклісь дахаты.
А было жа гэга ў маі
На ўсходзе сонца.
Салавейка свістаў у гаі
Галасно бясконца,
І зязюлі абзывалісь
І птушачкі малы,
Шчабечучы, залівалісь
Дзеля Божай хвалы.
Блішчыць у яснай пазалоце
Зоранька чырвона,
Закрычалі на балоце
Драчыды варона.
Буркнуў Піліп, зубы сцяўшы,
У гутарцы з Янам;
"Заўсім дурань салавейка,
Брэша сын сабачы!
Дай!., дай!, песня та — капейка!
Лепты говар драчы:
«Дзяры!.. бяры!.. будзеш есці
І мёд піці збанам,
У худобе і ў чэсці
Хутка станет панам» —
"Гета — праўда!.. Ось аднача
Слухай на астатку
Што варона нам закрача
На ўсё гага, братку?..
Во!., чы чуеш?.. ужо сказалі,
Сеўшы у крыніцы:
«Кралі!.. кралі!.. кралі!_ кралі!..
Дай на — шыбяніцы!»