Перайсці да зместу

Шляхам Змаганьня/Шляхам змаганьня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шляхам змаганьня
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Крыніца: Вяртанне да сваіх, 1999, Беласток, стар. 154
Дух волі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШЛЯХАМ ЗМАГАНЬНЯ.

Пратром свае вочы, працоўны народзе!
Век ночы праходзіць. Ужо — разьвіднаньне.
Ідзём мы магутна, ўсе дружна, у згодзе
Шляхам змаганьня.

Бяз скаргаў, пакоры, а думна і горда
Імкнёмся да волі бяз ценю хістаньняў
Наперад ідзём мы няўхільна і цвёрда
Шляхам змаганьня.

Мы ўжо не заплачам. Ні ў болі, ні ў страху
Ніхто не пачуе у нас нараканьня.
Бадзёра і горда пайдзём мы бяз жаху
Шляхам змаганьня.

Страсём сваю мляўкасьць. Пайдзём няўступліва.
Пакоры ужо ў нас ня будзе ні званьня.
Пайдзём мы ўсе горла, але справядліва
Шляхам змаганьня.

Наперад і разам, працоўны народзе!
Трымаймася дружна ў вянку абьяднаньня.
Наперад! Супольна. У ладзе і згодзе
Шляхам змаганьня!