Шляхам Змаганьня/Трымаймася горда

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хай нам жыве Трымаймася горда
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Уздым волі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трымаймася горда.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТРЫМАЙМАСЯ ГОРДА.

Як сіла варожа
Н нас пачне зьвягу
І путы наложа
На нашу адвагу,
І сьцісьне нас крыўдай
Балюча і цьвёрда —
Трымаймася горда.

Калі вораг рукі
Нам сьцісьне ў кайданы
І кату на мукі
Мы будзем адданы;
Захоча зламаць нас
Усіх злыдняў орда —
Трымаймася горда.

Калі сьмерць загляне
Нам страхам у вочы
І клікаць нас стане
Да вечнае ночы;
Калі капцюрамі
Усьцісьне нас цьвёрда —
Трымаймася горда.