Шляхам Змаганьня/Наш дух

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наш шлях—змаганьне Наш дух
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Крыніца: Вяртанне да сваіх, 1999, Беласток, стар. 159—160
Пустая хатка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАШ ДУХ.

З доўгай, крыўднай болі,
Вечнае бяды
Вырвецца да волі
Дух наш малады.

Клічам да змаганьня
Край ускалыхне,
Ўсіх да абьяднаньня
Дзейнасьцю папхне.

Будзе ён бадзёра
Волю галасіць
І сьпякоту гора
Вераю гасіць.

Вузел злы развяжа,
Горда ўзьніме сьцяг,
Нам усім пакажа
Долі нашай шлях.