Перайсці да зместу

Шляхам Змаганьня/Крывіцкі дух

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На прадвесьні Крывіцкі дух
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Крыніца: Вяртанне да сваіх, 1999, Беласток, стар. 157—158
Наш шлях—змаганьне

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КРЫВІЦКІ ДУХ.

Уцякай хутчэй манлівы дым,
Бо ўжо ідзе крывіцкі ўздым.
Ўцякай цямноты ўвесь задух,
Бо ўжо ідзе крывіцкі дух.
Ідзе з нізоў ён, не з гары.
Трашчаць прад ім ўсе аўтары;
Дрыжаць усе байцы маны;
Дрыжыць багацьце і паны,
Дрыжыць і беленька рука,
Што эксплятуе бедняка.
Дрыжаць прад ім багі і чорт,
Бо знаюць, што для іх кагорт
Нясе ён путы — ланцугі —
Бярэ ў рассудку абцугі.
І слугі іхнія дрыжаць,
Бо знаюць, што ім не зьдзяржаць:
У барацьбе крывіцкі дух
Іх разьнясе у прах у пух.
Бо ён магутны сьмела йдзе;
Нясе пацеху ў бядзе.
Жыцьцё нясе для беднаты,
Сьвятло для доўгай цемнаты.
Ману ён доўгую уняў
З гразі бядноту ўсю падняў.
Яе ачысьціў, асьвяціў.
Ў яе душы ён загасьціў.
І ад яе бярэ ён моц,
Каб разагнаць ўсю цемру-ноч,
З гразі стагодзьдзя ачышчаць
І духам праўды асьвячаць.
Дык глянь-жа, наша Старана,
Дрыжыць як крыўда і мана,
Як корчыцца манлівы дым,
Бо йдзе па ім крывіцкі ўздым.