Перайсці да зместу

Шляхам Змаганьня/Зрок у будучыню

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дух волі Зрок у будучыню
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Будзеш незалежнай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зрок у будучыню.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗРОК У БУДУЧЫНЮ.

Калі зрок ськірую ў дарогу стагодзьдзяў
І дзеяў вяковых адкрыюцца далі —
У часу залівах я бачу разводзьдзе
І чую стагодзьдзяў таёмныя хвалі,
Што шумамі пены нясуць ўсьцяж навіны
Для нашай Краіны.

І бачу тады, як наш Край весяліцца,
Як кветкамі волі красуюць палеткі,
Як ў попеле зьдзекаў няволі крыж тліцца,
На могілках гнёту сьпяваюць як дзеткі,
Душой адчуваю я гэныя песьні
На волі прадвесьні.