Шаблон:Галоўная старонка/Абраны тэкст

З пляцоўкі Вікікрыніцы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!



Брашура гістарычнага характару, прысьвечаная супрацьстаяньню беларусаў і палякаў. Напісаная ў форме гутаркі. Была выдадзеная ў Коўне ў 1921 годзе.

«Дауно, дауно, у старадауныя часы, больш як 12 сот таму гадоу (у VII і VIII сталецьцях), нашыя продкі—беларусы тагды яшчэ меушыя назову крывічоу, былі народам магутным, вялікім і вольным. Было жыцьце іх слаўнае; мелі яны і гарады вялікіе: як Полацак, Смаленск, Турау і Менск, Гомель і Слуцак, Слонім і Ваукавыск, Горадню на Нёмані і іншыя. Былі яны самі сабе паны. Апрацовывалі сваю землю, дзе хто, сядзеу. Бралі мёд у бары са сваіх борцёу, хто сколькі хацеу. Палевалі за зьверам дзікім у сваіх пушчах, у барох, ці за зубрам касматым, ці за турам страшным, ці за аленям, ды лосям, ці за лісом ды вауком, ці то і за самым мядзьведзям—сілачом. Лавілі рыбу уселякую у сваіх рэках многаводных: у Дняпры і Нёмане слауных, у Прыпяці, у Дзьвіне, на Бугу і Нарэві рацэ, у багнах Шчары і Мухауца, Бярэзіны ды Бабра, адкуль даставалі яны і рыбу здаровую, ды і скурау немала бабровых. Мелі яны усяго даволі, і жылося ім добра, вольна. Разьліваліся іх вольныя песьні ад Дзьвіны да Бабра і ад Буга да Дняпра па усяму вялікаму абшару беларускаму. Не зналі яны ні паншчыны, ні паноу, бо не было яшчэ тагды ні Варшавы, ні Масквы.

Масква куды пазьней збудавалася, ня больш таму семсот гадоу. Польшча-ж толькі тады пачынала складацца з „ляхаускіх“ плямёнау. „Ляхамі“ тады іх звалі. Там розныя плямёны былі: мазуры, кракавякі, кашубы, памаракі і іншыя.»

(Чытаць далей…)
<!--

-->''"'''[[**назва старонкі**]]'''" 
(**кароткае ўводнае апісаньне**) [[Аўтар:**імя**|]].''
(**Кароткае апісаньне твору**)

[[Файл:**назва абранае выявы**.jpg|150px|right]] <!--80px, калі партрэт-->
<div style="margin-left: 2em; font-size: 0.88em;">
(**невялікі ўрывак пачатку тэксту твору**)
</div>
:('''[[**назва старонкі**|Чытаць далей…]]''')