Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/Стары Ўлас/Сватаўства

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Рабочы час Сватаўства
Верш
Аўтар: Стары Улас
1927 год
Не спанатрыў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сватаўство (Улас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сватаўства.

Раз зімоваю парою,
Мусі ў мясаедзе,
Сабраліся між сабою
Нашыя суседзі.

А ці ўлетку, ці зімою,
Так па людзях ходзіць,
Што старыя між сабою
Сватаўства заводзяць;

Ды, як выпілі даволі
Крэпкай саматужкі[1],
Янка наш хваліць паволі
Стаў свае дачушкі:

«Старша — кажа ён — гадамі
«Мая Кацярына,
«Каб вы, братцы, зналі самі —
«Анел, не дзяўчына;

«І паслушна і набожна,
«Ціхая, як рыба,
«Дык — хто возьме, сказаць можна —
«Скарб дастане хіба!

«A малодшая, Мар’яна,
«Да ўсякай работы,
«Як да шыцьця, так да тканьня.
«Мае шмат ахвоты.

«Мо’ на горб яе другія
«Зьвернуць з вас увагу?
«Але я ей дам за тое
«Сто рублёў пасагу».

Ўчуўшы гэта, ад парога
Юрка Мікалаеў
Падыходзіць да старога
Ды скора пытае:

«Ведаеце што, татуля!
«Можа ў вас часамі
«Ёсьць Тацьцяна, ці Настуля,
«Ды з двама гарбамі»?!



  1. Значыць — гарэлкі.