Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/А. Петрашкевіч/Перасьцярога

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Спатыкаць пайду вясну… Перасьцярога
Верш
Аўтар: Альфонс Петрашкевіч
1927 год
⁂ (Скачы, браце, у роднай хаце…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перасьцярога (Петрашкевіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




А. Петрашкевіч.

Перасьцярога.

Дзеткі, дзеткі, ня глумеце
Гэтых кветак-васількоў,
Без патрэбы іх ня рвеце
І ня керзайце[1] вянкоў!

І ня кідайце на шляху,
Падарожны каб таптаў,[2]
Каб бясьсільных і бяз паху
Вецер з пылам разам гнаў.

І ня кідайце, каб сонца
Іx сушыла, іх пякло,
Лепш нясеце на ваконца,
Дзе спакойна і — сьвятло…

Хай памруць яны ў спакою,
Не стаптаныя нікім,
І паблекшаю красою
Хай напомняць прышласьць[3] ўсім.


  1. Путайце, блутайце.
  2. Няправільны зварот — каб падарожны таптаў.
  3. Полён. — будучыню.