Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/З ранейшых вершаў/Прыйдзеце

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вавілон Прыйдзеце
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1927 год
Волат
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прыйдзеце.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прыйдзеце.

Прыйдзеце вы, добрыя… Вечна кахаючы,
Шчасьце вы сьвету даруйце!
І гора-нуду і пракляцьці ахвяраю
Вашай руйнуйце!..

Прыйдзеце вы, сьветлыя… Днём сямісонечным
Наша жыцьцё атуляйце!
І цені магільныя з ночнай паганшчынай
Ветрам пускайце!..

Прыйдзеце вы, шчырыя, сэрцам адкрытыя…
Праўда хай служыць вам мэтай!
І гніль фарысеяў[1] і хітрасьць распусьнікаў
Счэзнуць са сьвету!..

Прыйдзеце вы, моцныя2), бурамі званыя!..
Ворагам гібель грымеце!
І з нашай дарогі зыйдуць злыя шкоднікі…
Хутка прыйдзеце!!



  1. Кніжнікі, вучоныя багасловы ў старой Юдэі. У хрысьціян слова гэтае сталася адзнакай людзей няшчырых, якія гавораць адно, а робяць другое.