Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/Абразкі/Яе душа

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шчасьце ня ў золаце Яе душа
Абразок
Аўтар: Змітрок Бядуля
1927 год
На зачарованых гонях
Іншыя публікацыі гэтага твора: Яе душа.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Яе душа.

Яе шчырая душа ўвайшла ў сваю кемнасьць[1], нібы канаўка ў рэчку… Новы ўзор выткала яна.

Маладыя пралескі расцьвіталі ў разарваным сэрцы, каторае было абведзена вянком бярозавых лісткоў. Увакруг вянка блішчэлі на блакіту шоўка залатыя кроплі сьлёз… Здавалася, што гэта адсьвечываецца ў сажалцы вячорняе неба, засеянае залатымі зоркамі… Здавалася, што плыве гэты ўзор ды нешта дзіўнае баець аб вёсцы і полі абшырным…

— Або-о-о! — узьдзівіліся усе — вось залатыя рукі ў Агаты!

І нейкім няземным шчасьцем зьзялі вочы маладой дзяўчыны…



  1. Здольнасьць тут азначае — каляіну.