Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/Абразкі/Бяссоннасьць
Выгляд
← Плач пралескаў | Бяссоннасьць Абразок Аўтар: Змітрок Бядуля 1927 год |
Маці → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бяссоннасьць (Бядуля). |
Бяссоннасьць.
Маці ўжо вугальлё выгарнула з ямкі на чалесьнік, раздзьмухала, запаліла лучыну і села за прасьніцу, а я яшчэ нават не заснуў. Цёмна была даўгая асеньняя ноч. У млыне за возерам блішчэў агонь, чуваць было, як у канцы вёскі шумела малатарня. Я накінуў кажух на плечы і вышаў з хаты. У блізкім фальварку загаўкалі сабакі, як пачулі мяне. Брыў я па вуліцы, чапляючыся часта за мокрыя кусты. Гэтак дабраўся я да маняжа, дзе жыта малацілі; спрытна і складна ішла праца ў таку, вясёлымі і здаровымі выглядалі твары.
У гэты самы час успомніліся мне першыя словы бога: „у поце твару твайго будзеш ты есьці хлеб свой“.
Во’, калі толькі чалавек можа быць шчасьліў на зямлі…