Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Чыжык беларускі/Каб усе так сьлёзы нашага народу…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Калі ка мне сьмерць набрыдзе…) ⁂ (Каб усе так сьлёзы нашага народу…)
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
⁂ (Хто адрокся сваіх…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каб усе так сьлёзы нашага народу…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Каб усе так сьлёзы нашага народу
Раптам сабраліся ў дажджавую воду,
То такім бы ліўнем хлынулі, плылі,
Што другі патоп зноў быў-бы на зямлі:
Сорак дзён і ночаў дождж тагды ўсё ліў-бы,
Цэлы сьвет вадою зноў ён затапіў-бы!

Каб усю так крыўду беднай Беларусі,
Стогны, боль, загубу (зносіць што ў прымусе),
Жальбы ўсе і гора сонцу паказаць,
То ад грому неба стала-бы дрыжаць,
З пяруноў-маланак хутка-бы аглухла,
Ад пракляцьця-ж сонца яснае патухла!...