Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Янка Купала/Шляхам жыцьця/Адцьвітаньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Над Нёманам Адцьвітаньне
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
Сьнег
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адцьвітаньне (Купала, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Адцьвітаньне.

Не шасьцяць каласы,
Звон ня валіцца з касы.
Не кладуцца ў стог пласты,
Толькі сыплюцца лісты
На яловыя кусты,
На сухія верасы.

Ня іскрыцца небазор,
Ня цьвіце трава-чабор.
Ня цыгліць[1] птушыны стан.
Толькі поўзае туман,
Вецер б’е ў нямы курган,
Шапаціць імглісты бор.

Змога вольная снуе.
Вочы ўставіўшы свае,
То галубне, то пужне.
Сэрца б’ецца у паўсьне,
Думка сэрцу аб вясьне
Здрадны голас падае.



  1. Чырыкае.