Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/А/Альбэрт Паўловіч/Пястун

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Трывога Пястун
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1927 год
Пан і акуляры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пястун (Паўловіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пястун.

Ля стала стаяла маці,
Цешыла дзіцятка.
Сын разроўся бяз прычыны, —
Рады ня дасьць матка.
І так, і сяк яго песьціць,
Ўзгадвае, што трэба:
— „Можа сыра, млечка[1], масла?
Мо’ да грыбкоў хлеба?
Годзі плакаць, мой сыночку!
Успакойся[2] крышку!“
Саўка злуе — бразь аб землю
І грыбкі, і лыжку![3]
— „Ну, чаго-ж ты? што з табою?
Што-ж так узлаваўся?
Можа хвор ты? — маці кажа:
Бач, як змардаваўся!“
Саўка стаў цішэць патроху,
Цэдзіць ён праз губы:
„Грыб няжованы пабег зноў.
Не ўлавіў на зубы!“



  1. Полён.; пабелар. — малачка.
  2. Рус. — супакойся.
  3. Полён. — ложку.