Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Я. Чачот/Як то добра, калі мужык…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ніхто цябе, татка… Як то добра, калі мужык…
Верш
Аўтар: Ян Чачот
1922 год
П. Шпілеўскі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як то добра, калі мужык…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯК ТО ДОБРА, КАЛІ МУЖЫК…

Як то добра, калі мужык
Трэзвы, гаспадарны!
Для такога ў цэлым року
Жадын[1] час ня марны!

Сьнягі таюць, ён гародзіць
Кольмі, што зімою
І навазіў, і начасаў
Добраю парою.

Ёсьць у яго і лучына,
І дроў многа клетак;
Будзе чым варыці кашу
Ўсё лета для дзетак.

Вясна блісьнець, ён гной возіць,
І гарэ, і сее;
Косіць луге, сенажаці,
Нім жыта дасьпее.

Хлеба мае, і ня ходзіць
Вясною па меркі,[2]
Бо зімою ён ня лыкаў
У карчме з кватэркі.

Леткам жонка і дзяўчаты
Жнуць жыта, ярыну;
А ён звозіць, а ён зносіць
Усё ў хараміну.

Папар гарэ, і малоціць,
Зноў сее у полі;
І працуе, рад і весел
З мужыцкае долі.

Ніколі ён ня шукае
У карчме вясельля
І не ляжыць так, як хворы,
Ўвесь дзень для пахмельля.

А захочаць пагуляці,
У дом спросіць госьці;
Тады сабе чарку водкі
Вып’е да вашмосьці.



  1. Ніякі.
  2. Меркамі называлася збожжа, выдаванае гарцамі па дварох на пракармленьне сялян вясною.Увага Чачота.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.