Перайсці да зместу

Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Я. Чачот/Ой ты, суседзе багаты!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Каб у карчме не сядзеў… Ой ты, суседзе багаты!
Верш
Аўтар: Ян Чачот
1922 год
Нашто нам дым выядае вочкі?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, ты суседзе багаты!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ОЙ ТЫ, СУСЕДЗЕ БАГАТЫ!

Ой ты, суседзе багаты!
Сыноў, грошы многа маеш;
Сыноў дзяржыш за пячою,
Грошы у зямлю хаваеш.

Ды павёз бы ты сыночка,
Як бычочка, як ваўчочка,
Гдзе да места ся учыці,[1]
Чаравікі, боты шыці.

Ой, аддаў-бы ты другога
Да каваля, чы сьлясара
Да завёз бы ты трацёга
Да сталяра! чы бандара.

Яны-б рамясло умелі,
Грошы-б твае не ржавелі;
Нашы дзеўкі, маладзічкі
Мелі-б ладны чаравічкі.



  1. Вучыцца.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.