Ой, ты суседзе багаты!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Ой, ты суседзе багаты!..
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html


Ой, ты суседзе багаты!

Сыноў, грошы многа маеш;
Сыноў дзержыш за пячою,
Грошы у зямлі хаваеш.
Да павёз бы ты сыночка,

Як бычочка, як ваўчочка,
Гдзе да места се вучыці,
Чаравікі, боты шыці.
Ой, аддаў бы ты другога

Да каваля чы слесара,
Ды завёз бы ты трэцяга
Да сталяра чы бандара.
Яны б рамясло умелі,

Грошы б твае не ржавелі;
Нашы дзеўкі, маладзічкі
Мелі б ладны чаравічкі.