Перайсці да зместу

Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Я. Чачот/Да мілых мужычкоў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
А. Рыпінскі Да мілых мужычкоў
Верш
Аўтар: Ян Чачот
1922 год
Покуль сонца ўзыдзе…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да мілых мужычкоў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА МІЛЫХ МУЖЫЧКОЎ.

Ды і я-ж вам памагу
Песеньку сьпяваці;
Ды й я-ж міжы вамі ўзрос
Пры бацьку і маці.
І мне Бог на сьвеце даў
Гора гараваці,
Штобы лепш я вас любіў
І ўмеў спагадаці.
Ой, што-ж вы напелі тут,
Ды якога дзіва!
Шкода, што на голас ваш
Старонка драмліва.
Але, як прачхнецца з сна
Гэта дабрадзейка,
Пэўна, будзе слухаць вас
Лепш, як салавейка.
..............
Благасла́віць будзе Бог
Ў каморы, аборы;
І ня будзе такі люд
Бясьсільны, як хворы.
Ой, каб колісь нам дажыць
Да такой паправы,
То-б запеў-бы з вамі я,
Што нам Бог ласкавы!


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.